Powered by RND
PodcastsMusicRadio Plato Editorial Podcast

Radio Plato Editorial Podcast

Radio Plato
Radio Plato Editorial Podcast
Latest episode

Available Episodes

5 of 124
  • Radio Plato - Editorial Podcast #123 w/ Anastasia Rydlevskaya
    Гераіняй сённяшняга “Рэдактарскага падкаста” стала мастачка і спявачка Анастасія РыдлеўскаяСваёй творчасцю яна выбудоўвае цэлы сусвет, які сатканы з юнгіянскіх, фальклорных і аўтабіяграфічных сімвалаў. Карціны ўвасабляюць песні, музыка гучыць саўндтрэкам да карцін. Яе музыка – гэта наватарская электроніка з элементамі фолка, якая, па словах музычнага крытыка Аляксандра Чарнухі, стылістычна ўстае ў адзін радок з CocoRosie, Fever Ray і Bjork.Апроч гэтага, Насця стварыла, напрыклад, велізарныя маскі для прэм’еры тэатральнага сезона “Рамэа і Джульеты” ва Ўроцлаве, займаецца сцэнаграфіяй для спектакля Rozstrzelani, вядзе майстар-клас па мастацтву і літаратурны клуб. Як ёй усё гэта ўдаецца – слухаем у эфіры “Рэдактарскага падкаста”!Фота – Hanna ŠotDownload: t.me/radioplatoshowsarchive/1291
    --------  
    1:49:18
  • Radio Plato - Editorial Podcast #122 w/ Kolorit Kulmana
    У госці “Рэдактарскага падкаста” завітаў адзін з нашых улюбёных беларускіх гуртоў – “Каларыт Кульмана” 🎶Як апісваюць самі музыкі сваю творчасць, яны граюць парадаксальную тэхна-джаз імправізацыю: пры кожным спатканні ў іх нараджаюцца ўнікальныя кампазіцыі, якія яны афармляюць у п’есы. Пра іх творчы метад, пра існаванне “паміж” у канцэртнай тусоўцы і пра праект “Кубарь” – калабарацыю са славутым барабаншчыкам Арцёмам Залескім – у сённяшняй гутарцы! А таксама шмат музыкі ад гурта, у тым ліку, эксклюзіў з будучага рэліза 😏Download: https://t.me/radioplatoshowsarchive/1273
    --------  
    1:56:20
  • Radio Plato - Editorial Podcast #121 w/ Arciom (Podpolny Vestnik)
    “Рэдактарскі падкаст” на сувязі! Сёння гутарым са стваральнікам пабліка “Подпольный вестник” (t.me/nenavizhu_rock) і лэйбла Podpolie 375 (www.instagram.com/podpolie.375), прамоўтарам, музыкам і пісьменнікам Арцёмам пра менскую андэрграўндную індзі- і панк-сцэну.Што зараз адбываецца на інструментальнай сцэне сталіцы, дзе выдаць кнігу без выдавецтва і як зладзіць тур па абласных гарадах Беларусі для кардонавай фігуры Вана Даркхолма – пра ўсё гэта ў сённяшняй гутарцы.Download: t.me/radioplatoshowsarchive/1246
    --------  
    1:13:07
  • Radio Plato - Editorial Podcast #120 w: LTCŃ
    У новым эпізодзе "Рэдактарскага падкаста" сустракаем адных з арганізатараў кракаўскага фестываля LTCŃ Стаса Pocketrave і Глеба Ляпейку.Вялікі летні пікнік адбудзецца ўжо ў гэтую суботу, 27 ліпеня 2024-га, у гарадскім парку Jordana. Мы злавілі оргаў перад актыўнай фазай падрыхтоўкі і распыталі пра тое:🟡 як ім удалося сабраць такі комба-лайнап (на фэсце выступяць РСП, Leibonik, а таксама 🥁🥁🥁 Mustelide, Mandzik, Groove Dealer і Emil Zenko);🟡 як можна наведаць фестываль, нават калі ты ў Беларусі (рабяты стварылі віртуальную арт-галерэю беларускіх мастакоў і мастачак, у якой будзе ісці прамая трансляцыя з электроннай сцэны фестываля);🟡 як фестывалю ўжо пяты год атрымліваецца заставацца некамерцыйным з бясплатным уваходам і як іх у гэтым падтрымаць (за любы данат, дарачы, табе дашлюць аўтарскі вайбовы гайд па Кракаву – чэк зыс аўт!).Пра ўсё гэта і не толькі – у сённяшнім выпуску!Download: https://t.me/radioplatoshowsarchive/1209
    --------  
    1:05:19
  • Radio Plato - Editorial Podcast #118 w/ Лайтовы
    Усім ёў! І гэта не фармальнае прывітанне, а жыццёвае крэда маладога музыкі, фотамастака і зацятага аматара скейтбордынгу Аляксея Грызунта aka Лайтовы aka grisbe. З ім мы сустракаемся ў сённяшнім "Рэдактарскім падкасце", каб пагутарыць пра гэтыя тры існасці, якія спляліся ў "філасофію бервяна на калёсах", а таксама паслухаць трохі музыкі ад Аляксея і яго ўлюбёных гуртоў.
    --------  
    1:17:49

More Music podcasts

About Radio Plato Editorial Podcast

Editorial Podcast is a weekly radio show hosted by Stereobeaver and KorneJ on Radio Plato. We invite musicians, artists, travelers, restaurant owners and many others to talk about their ways of life, musical tastes and various nonsense topics. We are on air every Wednesday at 15:00 on https://radioplato.by.
Podcast website

Listen to Radio Plato Editorial Podcast, The Joe Budden Podcast and many other podcasts from around the world with the radio.net app

Get the free radio.net app

  • Stations and podcasts to bookmark
  • Stream via Wi-Fi or Bluetooth
  • Supports Carplay & Android Auto
  • Many other app features

Radio Plato Editorial Podcast: Podcasts in Family

Social
v7.18.2 | © 2007-2025 radio.de GmbH
Generated: 5/13/2025 - 1:30:00 PM